Стыкавы памежны знак будзе ўсталяваны на рацэ Марыха

|

Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, удзельнікі сустрэчы зацвердзілі праект стыкавога памежнага знака “Марыха”, які будзе ўсталяваны на месцы злучэння беларускай, літоўскай і польскай дзяржаўных межаў на рацэ Марыха.

 

Апроч таго, быў зацверджаны план працы па дэмаркацыі мяжы і геадэзічных прац, звязаных з пазначэннем месца стыку межаў.

 

Беларускую дэлегацыю на сустрэчы ачольваў начальнік упраўлення дэлімітацыі і дэмаркацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Архіпаў.

 

Марыха з’яўляецца прытокам Чорнай Ганчы і належыць да басейну Нёману. Яе даўжыня – 80 км. Цячэ праз аўгустоўскую пушчу па тэрыторыі Польшчы, Літвы і Гарадзенскага раёну Беларусі.


Глядзіце мапу “На стыку межаў” у большым памеры.

 

Рака Марыха добра вядомая аматарам рыбалкі. На працягу апошніх гадоў на ёй ладзіцца рыбацкі фестываль пад назвай “Спякотная Марыха”.