Цяпер у Гродна можна ўтылізаваць старыя батарэйкі

|

Адмысловыя кантэйнеры абяцалі ўсталяваць на гродзенскіх рынках і побач з буйнымі крамамі яшчэ ў лістападзе мінулага году. І вось у студзені такія кантэйнеры ўсталявалі спачатку ў Мінску, а цяпер яны павінны з’явіцца і ў іншых гарадах краіны.

 

Тэхналогія перапрацоўкі выкарыстаных батарэек надта каштоўная і ў Беларусі пакуль няма для гэтага магчымасці. Таму батарэйкі будуць захоўвацца ў спецыяльных ёмістасцях на палігонах.

 

Выкідаць батарэйкі разам з рэштай смецця забаронена. Яны ўтрымліваюць у сабе небяспечныя цяжкія металы, шкодныя для навакольнага асяроддзя.

 

Адна батарэйка можа атруціць 1 кубічны метр глебы або 400 літраў вады.

 

Фота: Інтэрфакс