Артур Клінаў: Беларуская літаратура – літаратура мізэрнай краіны

|

Мастак-канцэптуаліст 24 лютага наведаў Гродна, каб прэзентаваць сваю найноўшую кнігу “Шалом” і адкрыць выставу здымкаў “Горад СОНца”.

 


Адкрыццё выставы “Горад СОНца” – рэпартаж Ганкі Урбановіч by t-styl

 

Артур Клінаў – сучасны беларускі мастак, які працуе ў жанры інсталяцыі. Асаблівы нацыянальны каларыт дадае яго працам тое, што ён іх робіць з саломы. Шырокія масы маглі бачыць выкананыя ім саламяныя інтэр’еры ў айчынным “блакбастэры” “Масакра”. Ужо толькі потым ён выдавец і пісьменнік, але так склалася, што ў Гародні ён разважаў галоўным чынам пра стан сучаснай беларускай літаратуры.

 


Клінаў пра сучбелліт by t-styl

Сярод праблемаў беларускай літаратуры Клінаў адзначыў перадусім тое, што нашыя пісьменнікі вымушаныя ствараць у перапынках паміж зарабляннем на жыццё. Менавіта таму ў свет часцей выходзяць апавяданні – тое, што можна зрабіць за адзін ці некалькі вечароў. А вось вялікіх формаў – раманаў – вельмі мала. Акурат праз такія тэхнічна-бытавыя справы гады на два зацягнуўся выхад “Шалома”.

 


Клінаў пра праблемы беларускіх пісьменнікаў by t-styl

 

У апошнія гады Клінаў актывізаваўся ў сферы кінематографа. Яго запрасілі не толькі на пасаду мастака ў нашумелай стужцы “Масакра”, але і прапанавалі самому напісаць сцэнар для новай экранізацыі “Шляхціча Завальні”. Артур распавёў, што адбываецца ў беларускім кіно і чаму праект ніяк не можа рушыць, а потым выказаў сваё меркаванне пра творчасць Яна Баршчэўскага.

 


Клінаў пра развал беларускага кіно by t-styl

… і пра змрочнасць Баршчэўскага: by t-styl

 

alt=”Клінаў” >

Падчас прэзентацыі прагучалі пытанні, не звязаныя непасрэдна з творчасцю мастака, а хутчэй з яго асобай ці звычкамі. Гэтак, адказваючы на пытанне пра музычныя перавагі, Клінаў здзівіў усіх сваімі густамі і аспрэчыў вынікі апошняй “Рок-каранацыі”, назваўшы лепшым альбомам зусім не тое, што выбралі чытачы “Тузіна Гітоў”.

 


Клінаў пра тое, што часцей за ўсё слухае ў машыне by t-styl

 

Узгадалі нарэшце і пра фотавыставу “Горад СОНца”, якая была асноўнай прычынай вечаровай сустрэчы ў “Крызе”. На жаль, у маленькім памяшканні змясціліся не ўсе здымкі, але прысутныя маглі пагартаць альбом “Горад СОНца” – візуальную паэму пра Мінск, ды паслухаць пра аўтарскую канцэпцыю стварэння сучаснага гарадскога міфу – горада камуністычнай утопіі, інспіраванага творчасцю Тамаза Кампанэлы.

 


Клінаў пра Мінск як Горад СОНца by t-styl

 

Увягу да сябе прыцягнулі таксама некалькі апошніх нумароў альманаха пАРТызан – надвычай яскрава і якасна аформленага часопіса пра сучаснае беларускае мастацтва. Клінаў у якасці галоўнага рэдактара выдае яго ўжо амаль 10 год, а адзін толькі склад рэдакцыйнай рады – нагода набыць хаця б некалькі нумароў. Назаву некалькі прозвішчаў: Акудовіч, Анціпенка, Бабкоў, Вольскі, Харэўскі… Працягваць? Артур згадаў, што дагэтуль не мае сталага месца распаўсюду выдання ў Гародні і таму спадзяецца, што такім месцам стане “Крыга”. Уладальнікі галерэі, здаецца, нічога супраць не мелі.

 

Клінаў – канцэптуальны мастак, таму не задаць пытанне з гэтай сферы было б недаравальна. Асабліва, калі ён сам правакуе пытанне на адной са старонак свайго раману. Гэтак, герой “Шалома” – мастак Андрэ, у пэўным сэнсе альтэр-эга аўтара, дазваляе сабе вельмі рэзкія выказванні ў бок заходніх куратараў сучаснага мастацтва, асабліва што тычыцца іх супрацоўніцтва з Беларуссю. Не сакрэт, што ў гэтай сферы наша краіна амаль цалкам адсутнічае. Немагчыма было не пацікавіцца, наколькі Андрэ выказвае пазіцыю самога Артура і што той думае пра месца Беларусі ў так званым contemporary art.

 


Клінаў пра вялікую гульню ў сучаснае мастацтва by t-styl

 

Сайт кампаніі “Шалом у кожны дом” нейкі час таму змясціў інфармацыю пра тое, што вядомы пісьменнік, які жыве ў Нямеччыне, Альгерд Бахарэвіч, звінаваціў Клінава ў плагіяце. Ці праўда гэта, ці можа толькі частка прадуманай піяр-кампаніі?

 


Клінаў пра чорны піяр by t-styl

 

Пра саму кнігу “Шалом” і беспрэцэдэнтную для Беларусі рэкламную кампанію можна паслухаць у разгорнутым аўдыёрэпартажы з гродзенскай прэзентацыі на радыё “Твой Стыль” тут.

Здымкі Алесі Бяленік