Мытныя стаўкі на іншамаркі з-за мяжы павялічацца больш чым у 4 разы

|

У сувязі з удзелам Беларусі ў Мытным саюзе мытныя стаўкі на аўтамабілі для фізічных асоб павялічваюцца да ўзроўню ставак іншых краін-удзельніц. Адначасова ад паловы сакавіка будзе спрошчаны вываз машын з Беларусі ў Расію.

 

Новыя стаўкі залежаць ад году выпуску аўтамабіля, яго кошту і аб’ёму рухавіка.

 

Калі з моманту выпуска машыны прайшло не больш за 3 гады:

 

кошт да 8500 еўра – 54% кошту, але не менш за 2,5 еўра за 1 куб.см працоўнага аб’ёму рухавіка;

 

кошт ад 8500 да 16700 еўра – 48% кошту, але не менш за 3,5 еўра за 1 куб.см;

 

кошт ад 16700 да 42300 еўра – 48% кошту, але не менш за 5,5 еўра за 1 куб.см;

 

кошт ад 42300 да 84500 еўра – 48% кошту, але не менш за 7,5 еўра за 1 куб.см;

 

кошт ад 84500 да 169000 еўра – 48% кошту, але не менш за 15 еўра за 1 куб.см;

 

кошт больш за 16700 еўра – 48% кошту, але не менш за 20 еўра за 1 куб.см.

 

Для параўнання: у дадзены момант мытная стаўка на новыя аўтамабілі складае 0,6 еўра/куб.см.

 

Калі з моманту выпуска прайшло ад 3 да 5 год:

 

аб’ём рухавіка да 1000 куб.см – 1,5 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 1000 да 1500 куб.см – 1,7 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 1500 да 1800 куб.см – 2,5 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 1800 да 2300 куб.см – 2,7 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 2300 да 3000 куб.см – 3 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка больш за 3000 куб.см – 3,6 еўра за 1 куб.см.

 

Для параўнання: цяпер стаўка на аўтамабілі ад 3 да 5 год з рухавіком 2000 куб. см складае 0,4 еўра/куб.см.

 

Калі з моманту выпуска прайшло больш за 5 год:

 

аб’ём рухавіка да 1000 куб.см – 3 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 1000 да 1500 куб.см – 3,2 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 1500 да 1800 куб.см – 3,5 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 1800 да 2300 куб.см – 4,8 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка ад 2300 да 3000 куб.см – 5 еўра за 1 куб.см;

 

аб’ём рухавіка больш за 3000 куб.см – 5,7 еўра за 1 куб.см.