Вялікі футбол вяртаецца ў Гродна
Гульня пачнецца а 19-й гадзіне на стадыёне “Нёман”. Уваход на трыбуны будзе вольны.
На момант пачатку гульні ў Гродне чакаецца каля 6 градусаў марозу.
Абедзьве каманды ўжо выйгравалі Кубак Беларусі: “Нёман” у 1993 г., а “Нафтан” у 2009 г.
Гарадзенскія заўзятары асаблівыя надзеі на новы сезон звязваюць менавіта з гэтым турнірам, паколькі перамогу ў ім дазволіць ужо сёлетнім летам паспрабаваць свае сілы ў еўрапейскіх кубкавых турнірах, што не толькі прэстыжна, але і выгодна з фінансавага пункту гледжання.
Сёлета кіраўніцтва гарадзенскага клуба падпісала кантракты з некалькімі моцнымі футбалістамі. Гэта найперш паўабаронцы Аляксей Сучкоў, Алег Страхановіч (абодва гулялі раней за зборную Беларусі) і Іван Дзенісевіч.
Напярэдадні сустрэчы з наваполацкай камандай склад “Нёмана” таксама ўзмацнілі абаронца Павал Рыбак і паўабаронца Дзмітрый Лебядзеў.
На здымку: Гульні “Нёмана” супраць “Нафтана” заўсёды вызначаліся баявым характарам.
Фота Яраслава Ванюкевіча з архіву “Твайго стылю”