Асяродак тэатральнага духу

|

У 70-я гады XVIII стагоддзя была шырока вядомая оперна-балетная трупа Гарадзенскага старасты Антонія Тызенгаўза. Трупа працавала ў спецыяльна збудаваным для яе тэатры і лічылася адной з лепшых у Еўропе.

У рэпертуары трупы былі нямецкія, французскія і італьянскія аўтары. Дакладна вядома аб пастаноўках оперы А. Грэперы «Магніфік» (Пышны), камедыі П. Бамаркі «Севільскі цырульнік» (1778), балетных пастаноўках Г.Петынецці. У 1802 годзе актрыса і антрэпрэнёр Саламея Дэневеяр арганізавала ў Гродна сталы калектыў, атрымаўшы ад улад горада дазвол на арэнду будынка гарадскога тэатра на 10 гадоў. Тэатр Саламеі Дэневеяр – першы прафесійны тэатр у Гродна.

У 80-е гады мінулага стагоддзя цэнтрам «дарослага» тэатральнага жыцця стаў новы будынак па вул. Маставой, які фігуруе на ўсіх тэле-застаўках, фотаальбомах і даведніках. Гэта выдатна! Але трошачкі несправядліва… Усё-ткі будынак у парку Жылібера – не проста старыя сцены, але і асяродак тэатральнага духу.

Л.Леонт

Фота Сняжаны Асабінай