Універсітэцкі конкурс прыгажосці ўразіў падарункамі

|

Традыцыйны конкурс прыгажосці “Міс універсітэт-2011” ладзіўся ў Гродзенскім купалаўскім універсітэце ў першы дзень вясны. Вясці праграму ўпершыню запрасілі вядучых “Радыё Гродна” Сяргея Гадзяева і Рустама Дранікава. Прыгажуні дэфіліравалі па подыуму, паказвалі свае таленты, адказвалі на пытанні з хітрыкамі вядучых, на адно з якіх “Што б вы зрабілі, калі б сталі мэрам Гародні?” дзяўчыны адказаць пасаромеліся, мабыць, з-за прысутнасці мэра ў залі, а вядучыя параілі кіраўніку горада пакласці добры асфальт і купіць у заапарк слана.

 

Акрамя інтэлектуальнага конкурсу, у “Міс універсітэт 2011” былі і іншыя навінкі. Якія, распавяла адна з арганізатараў Алеся Русак



Алеся Русак пра конкурс
.

 

На універсітэцкіх прыгажунь прыйшлі паглядзець удзельніцы конкурсу мінулых гадоў. Жэня Русіноўская, Міс універсітэт 2006, здзівілася зменам у конкурсе і заўважыла, што яго ўзровень значна павысіўся.


Жэня Русіноўская пра ўзровень конкурсу

Конкурс праходзіў у тры этапы, з 19 адабралі 12, а потым 6 фіналістак. Тытул “Міс універсітэт 2011” атрымала студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кацярына Слышова.

Каця – самая высокая з удзельніц конкурсу, да таго ж яна кандыдат у майстры спорта па гімнастыцы. Акрамя перамогі ў конкурсе, дзяўчына стала лепшай у намінацыі “Міс глядацкіх сімпатый” і “Міс інтэрнэт” (пераможца ў гэтай намінацыі вызначаецца праз інтэрнэт-галасаванне, сёлета ў ім прыняла ўдзел 9000 чалавек). Міс універсітэт прызналася, што перамога для яе была нечаканасцю.


Міс Універсітэт-2011 Каця Слышова

Упершыню карону універсітэцкай прыгажуні ўручала Міс Беларусь 2010, гарадзенка Людміла Якімовіч. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі.


Міс Беларусь-2010 Людміла Якімовіч

Цяпер Кацярына Слышова будзе змагацца за тытул “Міс студэнцкага свету-2011”.

І некалькі закадравых здымкаў Сашы Пальняковай

alt=”Міс Універсітэт” >

Фотарэпартаж з конкурсу Юрыя Іванюка можна паглядзець тут