Хакеісты “Нёмана” двойчы перамаглі кіеўскі “Сокал” (Абноўлена)
Чвэрцьфінальная серыя будзе доўжыцца да 3-х перамогаў адной з каманд.
Сустрэча ў пятніцу напачатку складалася на карысць “Сокала”, які вёў у ліку 1-0 і 2-1.
Гарадзенцы, аднак, праявілі волю да перамогі і перамаглі з лікам 4-2.
Галамі ў складзе нашага клуба вызначыліся ветэраны Лісічкін (двойчы) і Малашкевіч, а таксама Мядзель.
У суботу гарадзенцы зноў былі мацнейшымі з лікам 4-1.
>
Далей суперніцтва працягнецца 8 сакавіка ў Кіеве.
У сёлетнім рэгулярным чэмпіянаце гарадзенцы гулялі з кіеўскай камандай 5 разоў і кожны раз перамагалі.
4 сакавіка. Гродна. Лядовы палац спорту. “Нёман” – “Сокал” 4:2
Фота Яраслава Ванюкеіча