У Гродне з’явілася палітычнае графіці

|

Абяцаныя напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў заробкі ў 500 даляраў застаюцца для многіх гарадзенцаў толькі марамі.

 

Палітычнае графіці з’яўляюцца на сценах горада ў часы буйных палітычных кампаній і акцый.

 

Не выключэнне і сёлетнія выбары.

 

У пачатку лютага ноччу на плошчы Леніна ў Гродне былі затрыманыя дзьве студэнткі медуніверсітэту, якіх падазраюць у надпісе “Луку на муку”, які з’явіўся на помніку правадыра камуністычнай рэвалюцыі.

 

Гарадзенцы са стажам памятаюць шмат прыкладаў палітычных графіці, па якіх можна было б скласці энцыклапедыю палітычных і грамадскіх рухаў у горадзе.

>

“Край”, “Зубр” – прыклады графіці, прысвечаных з’яўленню і “раскрутцы” новых моладзевых арганізацый з радыкальнымі палітычнымі мэтамі.

 

“Дзе Пагоня?” – рэакцыя гарадзенцаў на ліквідацыю папулярнай гарадзенскай газеты.

У краінах, дзе грамадзяне маюць праблемы з публічным выказваннем сваёй пазіцыі па тых альбо іншых пытаннях, графіці заўсёды былі інструментам уплыву на грамадства. 

 

Беларусь – не выключэнне.