У паўфінале Кубка Беларусі “Нёман” згуляе з “Белшынай”

|

Гульня праходзіла ў Магілёве, пакольку аніводны стадыён у Наваполацку не гатовы пакуль прыняць футбалістаў.

 

 

Галы ў складзе гарадзенцаў ў другім тайме сустрэчы забівалі малдаўскі легіянер Фрунзэ, а таксама Іван Дзянісевіч.

 

Паколькі ў першай сустрэчы, якая праходзіла 2 сакавіка ў Гродне, была зафіксаваная нічыя 1-1, у паўфінал Кубка Беларусі выйшлі гарадзенцы.

 

7 сакавіка адбылося лёсаванне пар паўфіналістаў. Яно і вызначыла наступнага суперніка “Нёмана”.

 

13 сакавіка наша каманда згуляе ў Бабруйску супраць тамтэйшай “Белшыны”.

 

Сустрэча ў адказ пройдзе праз тыдзень у Гродне.

 

Другую пару паўфіналістаў склалі “Гомель” і салігорскі “Шахцёр”.

 

Уладальнік Кубка Беларусі ўжо сёлета зможа згуляць у Лізе Еўропы.

 

На здымку: “Нафтан” застаўся за спіной. Наперадзе “Белшына”.

 

Фота prosto-free