Абвешчаны конкурс эсэ і фота «Зялёнае спажыванне»
У намінацыі «Добрыя звычкі» павінны быць адлюстраваны простым і звыклыя дзеянні, якія дапамагаюць берагчы прыродныя рэсурсы (выключэнне святла, адмова ад пластыкавых пакетаў пры наведванні крамаў і г.д.).
Прэтэндэнтам на перамогу ў намінацыі «Аднаразовае жыццё» прапаноўваецца раскрыць праблемы абыякавага стаўлення чалавека да навакольнага свету і рэчаў, якія сёння ўсё часцей становяцца аднаразовымі.
Аналагічная праблема, толькі ў шырэйшым яе разуменні, ляжыць і ў аснове намінацыі «Грамадства спажывання».
Работы на тэму «Час — грошы» павінны раскрыць узаемасувязь паміж гэтымі двума паняццямі.
Нарэшце, апошняя тэма — «Кошт прызнання» — мае на ўвазе супярэчнасць чалавечых каштоўнасцяў і нецывілізаванага, спажывецкага стаўлення да навакольнага асяроддзя.
У склад журы конкурсу ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры і эколагі. Яны будуць ацэньваць работы з пункту гледжання іх мастацкай каштоўнасці і арыгінальнасці.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца некамерцыйная ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў». Па словах яе праграмнага дырэктара Яўгена Лабанава, мэтай акцыі з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да безадказных спажывецкіх паводзінаў людзей у дачыненні да навакольнага асяроддзя.
Партнёрамі праекта «Зялёнае спажыванне» з’яўляюцца кааліцыя «Чыстая Балтыка» і Нарвежскае таварыства аховы прыроды, партал Zнята, экалагічнае таварыства «Зялёная сетка», грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна), інтэрнэт-партал “Твой стыль”, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), кампанія «СНАМІ», фотацэнтр «Фотамакс», кафэ «Абрыкос», магазін «Фотатэхніка» і спажывецкае таварыства «АРГО», галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.
Інфармацыйную падтрымку конкурса забяспечваюць часопіс WildLife.by, сайт TIO.BY, партал TUT.by, часопіс 34mag.net, “Белгазета”, гарадскі часопіс «Большой», студэнтцкі клуб IBB, Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскі бізнэс-цэнтр, MAXI.by, партал YouSMI.by, “Народная газета”, часопіс “Родная прырода”.
Конкурсныя работы прымаюцца да 25 сакавіка на адрас photo@greenconsumption.org.
Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў красавіку.
Дадатковую інфармацыю (у тым ліку – пра тэхнічныя патрабаванні да заяўляемых на конкурс фотаздымкаў) можна атрымаць на сайце http://www.greenconsumption.org/