П’яны кіроўца збіў 8 сакавіка п’янога пешахода

|

Далей разгулялася драматычная гісторыя, пра якую распавёў сёння сайт гарадзенскай ДАІ.

 

Для паездкі ў горад 24-гадовы хлапец вырашыў узяць «Ниву», якая стаяла ў двары суседа.

 

Сам сусед у гэты момант спаў нападпітку ў гэтай жа машыне. Прачнуўшыся, мужчына пагадзіўся скласці кампанію ў паездцы.

 

У краме на вул. Савецкіх памежнікаў мужчыны купілі алкаголь. На кветкі грошай не засталося.

 

Па дарозе назад на павароце на вёску Пышкіпад колы “Нівы” патрапіў пешаход, які раптоўна выйшаў на дарогу. Пазней высветлілася, што ён таксама быў п’яны.

 

Першапачаткова два таварышы вырашылі не выклікаць ДАІ і “Хуткую дапамогу”, а адвезці акрываўленага пацярпелага да сябе дахаты. Аднак праз кіламетр у аўтамабілі скончылася паліва.

 

Толькі пасля гэтага мужчыны затэлефанавалі ў шпіталь.

 

Усяго 8 сакавіка на дарогах Гарадзеншчыны было затрымана 28 п’яных кіроўцаў.

 

<
Глядзі Мапу надзвычайных здарэнняў у вялікім памеры

 

Фота gaigrodno.by