Італьянцы абсталявалі палаты для хворых на мукавісцыдоз гродзенскіх дзяцей
Дзякуючы дабрачынцам, 9 маленькіх жыхароў вобласці хворых на рэдкае генетычнае захворванне змогуць пры неабходнасці знаходжання ў стацыянары жыць у сучасных, абсталяваных усім неабходным асобных палатах.
Загадчыца шостым педыятрычным аддзяленнем Галіна Гук:
–Хворыя на мукавісцыдоз дзеці атрымліваюць лячэнне амбулаторна, па месцы жыхарства.
Да нас яны трапляюць у выпадку абвастрэння, пры пагаршэнні стану альбо планава.
Для такіх хворых патрэбныя спецыяльныя ўмовы: максімальная ізаляванасць, мінімум кантактаў з чужой флорай.
Новыя палаты камфортныя, прасторныя, абсталяваныя санвузлом, душам,лядоўняй, мікрахвалёўкай, там можна рабіць дыягнастычныя працэдуры, туды і харчаванне будзе падавацца.
Сучаснае абсталяванне дазваляе падтрымліваць блізкія да стэрыльных умовы, рэцыркуляваць паветра.
Гродна стаў апошнім абласным цэнтрам Беларусі, дзе з’явіліся адмысловыя палаты для хворых на мукавісцыдоз дзяцей.
У планах – стварэнне лабараторыі, якая дазволіць дыягнаставаць гэтае захворванне яшчэ да нараджэння дзіцяці.
На фота: Старшыня італьянскага дабрачыннага фонда Пьетра Армані ў новай палаце.
Фота з сайта http://grodnonews.by