Касцёлы Гарадзеншчыны павандруюць па Польшчы
Вернісаж пройдзе ў межах дзён Крэсовай Культуры.
Як распавёў сам мастак, выстава будзе складацца прыблізна з 45 прац, на якіх будуць прадстаўлены касцёлы Гарадзеншчыны.
Гэтыя працы ўжо некалькі разоў выстаўляліся у Польшчы, між іншым у Варшаве, Беластоку ды іншых гарадах.
Станіслаў Кічко не плануе прывозіць свае карціны назад у Беларусь.
– Няхай застаюцца і вандруюць па Польшчы, – кажа мастак.
Станіслаў Кічко з’яўляецца старшынём суполкі мастакоў пры Саюзе палякаў у Беларусі.
Ён спецыялізуецца ў рэлігійным, царкоўным жывапісе.