“Пробы мяча” гарадзенскіх святароў
– Як вы даведаліся пра гэты турнір?
Мы знайшлі інфармацыю ў інтэрнэце і падалі заяўку.
Зараз у чэмпіянаце прымаюць удзел усе жадаючыя.
Сёлета на чэмпіянат з’ехаліся святары з 11 краін.
Але папулярнасць турніру расце, верагодна і колькасць каманд будзе павялічвацца з кожным годам.
>
Прынамсі святары з Расіі і Літвы збіраюцца прыняць удзел у спаборніцтвах у наступным годзе.
Магчыма, калі удзельнікаў стане больш, перад чэмпіянатам будзе праводзіцца кваліфікацыйны турнір.
Ці ёсць нейкая адметнасць у спаборніцтваў з удзелам святароў?
Перад усім мы ксяндзы, а ўжо потым спартсмены.
Таму на першым месцы для нас была сама сустрэча з еўрапейскімі святарамі і магчымасць узбагаціць свой досвед душпастырскай працы.
А футбол…выдатная форма сумеснага адпачынку.
Білеты на чэмпіянат раздавалі бясплатна. Гледачамі былі бедныя людзі, а таксама дзеці з розных школ і інтэрнатаў.
Акрамя футболу і сумеснай малітвы арганізатары прапанавалі нам пазнаёміцца з найбольш значнымі, на іх думку, мясцінамі Польшчы.
Мы наведалі старэйшы польскі санктуарый– санктуарый Святога Крыжа, а таксама санктуарый у Чанстахове, дзе ўдзельнічалі ў св. Імшы перад цудоўным абразом Чанстахоўскай Божай Маці.
А калі гаварыць пра саму гульню?
Адной з цікавостак было тое, што калі разыгрывалі мяч, то пасля першага дотыку яго заўсёды аддавалі саперніку ў знак салідарнасці і сяброўства.
Яшчэ у наступным годзе плануюць адмовіцца ад судзейства, разлічваючы на сумленнасць саміх ігракоў.
Першы чэмпіянат для вашай каманды быў не вельмі удалым. Прычынай стала не зусім добрая фізічная форма, ці нешта іншае?
Шчыра кажучы, мы крыху іранічна падышлі да гэтых спаборніцтваў.
Позна пачалі падрыхтоўку, ды і ніхто з нас нават не здагадваўся, што сярод святароў, удзельнікаў турніру, будуць прафесійныя спартоўцы.
У параўнанні з імі нашы шансы на перамогу былі мізэрныя.
Харваты, напрыклад, цалкам прафесійная каманда. Яны удзельнічаюць у турнірах, маюць свайго спонсара, уласны аўтобус, якім ездзяць па Еўропе і гуляюць з рознымі камандамі.
Партугальцы маюць прафесійнага трэнера, а ў польскай камандзе шмат хто гуляе ў лакальных лігах.
Да наступнага чэмпіянату мы плануем рыхтавацца больш сур’ёзна.
Чым найбольш запомніўся чэмпіянат у Кельцах?
Напэўна, першай гульнёй, з фаварытам групы, харвацкай камандай.
Кс. Андрэй Лішка з нашай каманды на першых секундах забіў гол.
Гэта быў самы хуткі гол турніру і самы прыгожы, з сярэдзіны поля.
Парадаксальна, але на трыбунах тады запанавала абсалютная цішыня.
Балельшчыкі былі шакаваныя – калі нікому невядомая каманда на пачатку гульні забіла гол фаварытам, то што будзе далей?
А далей мы прайгралі з лікам 1:3.
Харваты ж выйшлі у фінал, але прайгралі палякам з лікам 2:4.
Каманда Польшчы ў чарговы раз стала чэмпіёнам Еўропы.
Ці ужо вядома, хто будзе прымаць турнір у наступным годзе?
На сустрэчы капітанаў было аб’яўлена, што ў 2012 годзе чэмпіянат пройдзе ў Венгрыі.
Ён будзе прысвечаны святару, які гуляў за каманду Венгрыі і ўжо рыхтаваў чэмпіянат год таму, але памёр.
Праз два гады турнір пройдзе ў Іспаніі.
Увогуле, любая краіна можа прапанаваць сябе ў якасці гаспадыні чэмпіянату.
Калі так, то ці ёсць магчымасць арганізаваць турнір у Беларусі?
Канешне. Мы таксама хочам прэтэндаваць на ролю арганізатараў чэмпіянату, каб прыняць у сябе святароў з Еўропы і паказаць ім Беларусь.
Тым больш, што большасць удзельнікаў сёлетніх спаборніцтваў амаль нічога не ведалі пра наш край.
Адзіная праблема – візавае пытанне, іншыя мы маглі б вырашыць.
Яшчэ з’явілася ідэя арганізаваць турнір сярод беларускіх святароў, паміж Епархіямі.
Сярод удзельнікаў выбярэм лепшых, якія і будуць прадстаўляць Беларусь на міжнародным турніры ў наступным годзе.
Больш фотаздымкаў можна паглядзець тут