Хакейны “Нёман” двойчы перамог жлобінскіх “металургаў” (абноўлена)
Героем першай паўфінальнай гульні чэмпіянату Беларусі стаў нападнік гарадзенцаў Арцём Кіслы, які закінуў абедзьве шайбы ў складзе гаспадароў.
Сустрэча праходзіла ў зацятай барацьбе і скончылася з лікам 2-1 на карысць гаспадароў.
Сёння каманды згулялі другую паўфінальную сустрэчу.
Гарадзенцы зноў перамаглі – 4:1.
Далей серыя працягнецца ў Жлобіне.
У фінал выйдзе каманда, якая першай атрымае тры перамогі над сваім супернікам.
Другую пару паўфіналістаў складаюць сталічнае “Юнацтва” і салігорскі “Шахцёр”.
Герой нядзельнай сустрэчы Арцём Кіслы (на здымку ў чырвоным) з’яўляецца выхаванцам гарадзенскага хакею.
>
У 14 год ён з’ехаў у расійскі Чалябінск, дзе гуляў за тамтэйшыя “Паўднёвы Ўрал” і “Трактар”.
Свой пераезд хлопец тлумачыў жаданнем прабіцца ў склад зб. Расіі. Не атрымалася.
У Гродна Кіслы вярнуўся перад пачаткам гэтага сезона і адразу стаў адным з лідэраў каманды.
Зімой Арцём згуляў нават некалькі гульняў за зб. Беларусі і можа паехаць у яе складзе на чэмпіянат свету ў Славакіі.
Фота Яраслава Ванюкевіча