Гарадзенцы масава скупаюць валюту

|

 

Падобны ажыятаж сёння назіраўся і ў Мінску.

 

Банкіры заяўляюць, што насельніцтва паддалося чуткам аб дэвальвацыі беларускага рубля – піша “Наша Ніва”.

 

На 15 сакавіка Нацбанк Беларусі ўсталяваў наступныя курсы самых хадавых валют: за 1 еўра 4206 руб. (сёння 4188 руб), за 1 даляр 3024 (сёння было 3028).

 

“Твой стыль” адсачыў, як мяняўся курс даляра і еўра на пачатак і сярэдзіну студзеня, лютага і сакавіка:

>

 

Як бачна з дыяграмы, і еўра і даляр ад пачатку года “паўзуць” уверх.

 

Асабліва заўважны рост еўра: ад Новага года еўрапейская валюта падаражэла ў дачыненні да беларускай амаль на 300 рублёў.