Апошні шанец на жыццё без АЭС

|

Паводле прэс-рэлізу, разасланага эколагамі сёння, на прэс-канферэнцыі эксперты расійскіх экалагічных арганізацый прадставілі доказы эканамічнай неабгрунтаванасці праекта беларускай АЭС і высокай рызыкі карупцыі  пры яго рэалізацыі расійскай карпарацыяй “Росатом”.

 

Былі прадстаўлены «Даклад пра рызыку карупцыі ў дзяржкарпарацыі “Росатам” міжнароднай групы “Экаабарона” і Трансперэнсі Інтэрнэшнл-Расія, а таксама Аб’яднання Белона “Аб эканоміцы расійскай ядзернай электраэнергетыкі”.

 

Эколагі заявілі, што праект беларускай АЭС рэалізуецца непразрыста, з парушэннямі міжнародных абавязацельстваў Беларусі, ігнараваннем тэхнічных нормаў заканадаўства і ў сціслыя тэрміны, што гаворыць пра неабходнасць вывучэння яго карупцыйнага складніка.

 

Уладзімір Слівяк, су-старшыня “Экаабароны!”, паведамляе, што ў выніку аналіза дадзеных па закупках “Росатама”, выявілася, што ў 40% выпадкаў былі зробленыя парушэнні, якія сведчаць пра магчымасць карупцыі.

 

Калі кошт праекта беларускай АЭС складае 9 мільярдаў долараў, то, паводле нашых ацэнак карупцыя “з’есць” каля чатырох”, – каментуе Слівяк.

 

Фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі сцвярджае, што логіка адкрытай сметы пры будаўніцтве будзе эканамічнай пасткай для Беларусі.

 

Я магу прадказаць, што калі сума кантракта не будзе зафіксавана, то кошт АЭС у працэсе будаўніцтва значна павялічыцца.


І гэта будзе далёка не 9 мільярдаў долараў, канчатковы кошт можа аказацца на некалькі мільярдаў больш.


Нешта падобрае ўжо адбываецца ў Фінляндыі пры будаўніцтве Олкілуото-3”, – кажа ён.

 

Наяўнасць рызыкі карупцыі падцвярджаецца эканамічнай неабгрунтаванасцю праекта беларускай АЭС, пра што паведаміў кіраўнік энергетычнага аддзела Грынпіс Расіі Уладзімір Чупроў, які лічыць, што неабходна ўлічыць пры прыняцці рашэнняў па беларускай АЭС радыяцыйныя аварыі на японскіх АЭС.

 

Мы даем шанец Пуціну і Лукашэнку выйсці з гэтай тупіковай сітуацыі годна, як гэта зараз робяць многія краіны, у тым ліку ЗША. Аварыі на АЭС у Японіі прывялі да катастрафічных наступстваў”, – пракаментаваў Чупроў.

 

Падыход атамшчыкаў да катастроф, усе сцэнары якіх немагчыма пралічыць, вельмі легкадумны. Вопыт Японіі паказаў, што АЭС небяспечныя”, – лічыць Андрэй Ажароўскі.

 

На ягоную думку прадстаўленыя дадзеныя падцвярджаюць, што АЭС выгодныя сёння толькі тым, хто спадзяецца ўдзельнічаць у будаўніцтве іразмяркоўваць іх фінансаванне.

 

Сёння ж стала вядома пра ўручэнне беларускаму паслу ў Літве Уладзіміру Дражыну ноты пратэста ў сувязі з заявамі беларускага боку аб тым, што Літва не супраць будаўніцтва АЭС у 50 км ад літоўскай сталіцы.

 

Літва заявіла, што працэс ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва АЭС не завершаны, і Літва выступае супраць планаў Беларусі.