Гродзенскі фатограф прадставіць Беларусь у Галандыі
Абедзве серыі ствараліся цягам 2009-2010 гадоў.
У праект “Дэпо” ўвайшлі партрэты работнікаў гродзенскага тралейбуснага упраўлення, галоўныя героі “Едакоў” – гродзенскія бяздомныя, для якіх ладзяцца абеды ў Брыгіцкім касцёле.
Для самога фатографа перамога ў конкурсе праектаў пра Беларусь і персанальная выстава ў Мастардцайдчэ сталі нечаканымі.
А.Саенка:
– Мне мала шанцуе, заўсёды вялікая канкурэнцыя. Таму я ніколі не спадзяюся на перамогу, а шлю свае работы ўсюды, дзе яны адпавядаюць умовам.
Гэтым разам арганізатары конкурса фотагалерэя ZНЯТА (Мінск) і культурны цэнтр “Мастардцайдчэ” шукалі фотапраекты, якія б дэманстравалі аўтарскі погляд на навакольны свет, адлюстроўвалі каларыт Беларусі, візуальны вобраз краіны, яе жыхароў, лад жыцця.
Работы маладога, але ўжо вядомага гродзенскага фатографа Аляксандра Саенкі экспанаваліся ў Мінску, Маскве, Вільнюсе, Кіеве, Берліне і Стразбургу.
У мінулым годзе Аляксандр стаў адным з пераможцаў конкурса “Прэс-Фота Беларусі 2010”, прызёрам конкурса “Best Environmental Photos of 2010″ лонданскай экалагічнай арганізацыі CIWEM.
Фота А. Саенкі з серыі “Едакі” з сайта http://asayenko.com/