У нядзелю Гродна піша Дыктоўку

|

IV-ая агульнанацыянальная беларуская Дыктоўка ў Гродне пачнецца 20 сакавіка а 12-ай гадзіне.

 

Усіх ахвотных арганізатары – Гарадзенскі “Рух за Свабоду”, Таварыства беларускай школы і ТБМ – запрашаюць у залу ва ўнутраным дворыку па адрасе вул.Будзёнага 48а.

 

Арганізатары імкнуцца засведчыць з дапамогай акцыі ўсяму свету і сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў.

 

Усе ўдзельнікі Дыктоўкі атрымаюць памятныя падарункі.

 

Пасля Дыктоўкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Віктара Шалкевіча “Рэквіем па непатрэбных рэчах”.

 

Падрабязная інфармацыя – па тэлефоне 74 44 28.

 

Гродзенцы будуць удзельнічаць у сімвалічнай акцыі падтрымкі беларускай мовы чацьвёрты раз.

 

У 2010 годзе дыктаваў гродзенцам Андрэй Хадановіч, у 2009 – Зінаіда Бандарэнка, у 2008 – Віктар Шалкевіч, Вера Кунцэвіч і Данута Бічэль.