Ад класікі да эксперыменту

|

У экспазіцыі прадстаўлена каля 40 прац графікаў і педагогаў Акадэміі мастацтваў у Катавіцах. Яны прадстаўляюць усе кірункі графікі: ад гравюры на дрэве да знакамітай шаўкаграфіі.

 

Мастак Юры Якавенка на адкрыцці выставы падкрэсліў, што працы польскіх графікаў не толькі дэманструюць пэўную манеру, тэхніку, стыль, але, перш за ўсё, пахнуць:

 

Гэта мой самы любімы пах – пах паперы, фарбы, тыпаграфіі.

 

З нагоды вернісажу ў Гродна асабіста прыехалі прафесары з катавіцкай Акадэміі мастацтваў Гжэгаж Ханьдэрэк і Вальдэмар Вэнгжын.

Гаворачы пра сучасную польскую графіку, Гжэгаж Ханьдэрэк зазначыў, што цяпер яна праходзіць перыяд эксперыменту, звязанага са злучэннем класічных традыцый і новых поглядаў на мастацтва:

 

Развіццё графікі ў межах сучаснай структуры навучальнай установы, дзякуючы творчаму выкарыстанню вопыту і энергіі пакалення папярэднікаў, адлюстроўваецца ў вялікай колькасці новых з’яў, – кажа прафесар. – Яны заўважаюцца не толькі у вузкім абшары мастацкай графікі ў яе класічным разуменні, але таксама ў тых, што вынікаюць з эксперыментаў. Сёння, напрыклад, ужо пачынаюць друкаваць не на паперы, як звычайна, а на палатне, сцяне дома і нават ратушы.

 

На думку Гжэгажа Ханьдэрэка, апрача шматлікіх цяжкасцей, звязаных з перыядам першых самастойных крокаў, гэта сапраўды добры час для катавіцкай графікі. Паколькі з упэўненасцю можна гаварыць пра тое, што ўзнік сапраўды моцны і дынамічны асяродак з з умацаванай пазіцыяй у маштабе краіны, а таксама па-за яе межамі.

 

Пра гэта сведчаць апошнія ўзнагароды, якія атрымлівае, што асабліва важна, малодшае пакаленне творцаў : студэнты, выпускнікі, педагогі. За апошнія некалькі год ім былі прызначаны ўзнагароды і вылучэнні на міжнародных выставах у Іспаніі, Кітаі, Японіі, Македоніі, Паўднёвай Карэі і інш.

 

Ацаніць тэхнічна дасканалую мазаіку прац польскі графікаў можна да 27 сакавіка.

alt=”выстава” >

 

Здымкі аўтаркі