Гродзенскія памежнікі ўратавалі літоўскага рыбака
Уратаваць жыццё небаракі дапамагла імгненная рэакцыя беларускіх памежнікаў, якія, заўважыўшы мужчыну, што пайшоў пад лёд, перадалі тэрміновае паведамленне літоўскім калегам.
Ужо праз некалькі хвілін супрацоўнікі Варэнскага памежнага атрада былі на месцы здарэння і паспелі выцягнуць рыбака з палонкі.
Паводле http://gpk.gov.by
На фота: момант трэніровак гродзенскіх выратавальнікаў на Юбілейным возеры
Фота з сайта http://grodnonews.by