Кшыштаф Занусі прачытае закрытыя лекцыі для гродзенскіх студэнтаў

|

Тэмамі знакамітага госця не абмяжоўвалі.

Гэта будуць хутчэй аўтарскія сустрэчы Кшыштафа Занусі са студэнтамі.

Яны запланаваныя на 21, 22 і 23 сакавіка (пачатак у 11 і 12.30).

 

Нажаль, лекцыі Занусі, які ў мінулым годзе ўпершыню выступіў перад гродзенскімі студэнтамі і стаў ганаровым прафесарам ГрДзУ, будуць закрытымі.

Акрамя студэнтаў-паланістаў туды ніхто не трапіць, бо пад лекцыі знакамітага рэжысёра, якога запрашаюць выкладаць у найлепшыя ВНУ, Гродзенскім універсітэт знайшоў толькі адну маленькую аўдыторыю.

 

Фота з сайта http://grsu.by