Сякера як сродак супраць храпу
Гісторыя пачалася з сумеснага пачастунку двух пацыентаў наркалагічнага кабінета мясцовай бальніцы.
Пасля двух літраў віна госць заснуў.
У сне ён моцна храпеў і размаўляў.
Гаспадар спрабаваў паўздзейнічаць на госця словамі, аднак гэта было неэфектыўна. Не вытрымаўшы, гаспадар супакоіў сябра ўдарамі сякеры, і спакойна заснуў.
Раніцай сабутэльнікі разам накіраваліся ў краму і працягнулі гулянку.
Толькі на наступныя суткі пацярпелы з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай звярнуўся па медыцынскую дапамогу.
Супраць “гасціннага” гаспадара распачатая крымінальная справа па артыкуле 147 ч.2 “Нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.
Паводле http://uvd.grodno.by