Беларускія вернікі збіраюцца на беатыфікацыю Яна Паўла II

|

Сярод іх Чанстахова, санктуарый св. Антонія ў Падуі, санктуарый а. Піо і інш.

 

Вернікі хочуць быць не толькі сведкамі ўзвядзення ў ранг святых Яна Паўла, але таксама ўзбагаціцца духоўна праз наведванне знакавых для кожнага хрысціяніна месцаў, – тлумачыць кс. Ян. – Ахвотных пакуль назбіралася 70 чалавек.

 

На беатыфікацыйную св. Імшу папы Яна Паўла II не будзе ўваходных білетаў і на яе зможа трапіць кожны.

 

Падчас набажэнства ў ватыканскай базыліцы св. Пятра адбудзецца абвяшчэнне новага благаслаўлёнага і зачытана кароткая біяграфія Яна Паўла ІІ.

 

Пасля будзе адкрыта выява Слугі Божага, змешчаная ўнутры базылікі, а затым настане час для ўшанавання рэліквій новага благаслаўлёнага.

 

Труна з целам Яна Паўла ІІ будзе на пэўны час выстаўлена ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.

 

У рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ плануецца таксама арганізаваць Імшу–падзяку для ўсіх пілігрымаў з Беларусі.

 

Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Згодна з папярэднімі прагнозамі, 1 мая ў Рым прыбудуць як мінімум 1 мільён пілігрымаў.

 

Пілігрымкі на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ для вернікаў з Беларусі арганізуюць Гродзенская дыяцэзія (з 26 красавіка па 4 мая), piligrymka. by (з 27 красавіка па 5 мая), а таксама мінская парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (з 27 красавіка па 4 мая).

 

Больш падрабязную інфармацыю адносна паломніцтва можна знайсці wielgowo.salezjanie.pl