Хто не танцуе, той камплексуе
Куды можна адправіць сваё дзіцё займацца бальнымі танцамі?
Бальныя танцы – гэта спорт. Каб стаць добрым спартсменам, трэба займацца з дзяцінства. Спецыялісты лічаць, што найбольш аптымальны ўзрост – 6 год.
У гэтым узросце дзіцё становіцца больш уважлівым і лепш запамінае.
Але некаторыя бацькі аддаюць дзяцей раней, гэта залежыць ад развітасці дзіцяці.
У Гродне ёсць некалькі клубаў спартыўных бальных танцаў.
Распавядзем сёння пра два з іх.
Клуб спартыўных бальных танцаў “Натхненне” знаходзіцца на базе Палацу Тэкстыльшчыкаў.
Існуе на працягу 30 год. Заняткі вядзе педагог Аліна Аніскевіч.
Самыя старэйшыя дзеці – Юніоры 2 (14-15 год).
Кошт заняткаў на працягу месяца – 30 тысяч.
Мае прызавыя месцы на першынстве Беларусі (у 2010 годзе – 3 места).
Клуб спартыўных бальных танцаў “Грацыя” знаходзіцца на базе Абласной Філармоніі.
Існуе больш 20 год.
Лічыцца найлепшай школай бальных танцаў для дзяцей у Беларусі.
Працуюць тут 5 асноўных трэнераў.
Таксама існуе практыка заняткаў старэйшых дзяцей з малодшымі.
“Грацыя” трэніруе розныя ўзроставыя групы: Дзеці 1 (8-9 год), Дзеці 2 (10-11), Юніоры 1 (12-13), Юніоры 2 (14-15), Моладзь (16-18), Дарослыя (пасля 18 год).
Кошт заняткаў на працягу месяца – 25 тысяч.
Выхаванцы “Грацыі” маюць прызавыя месцы не толькі на беларускіх спаборніцтвах, але і на міжнародных (2010 – 3 месца ў Варшаве).
Калі вы задумаліся пра заняткі сваіх дзетак бальнымі танцамі, то варта ўлічыць наступнае:
1) Трэніравацца трэба з дзяцінства.
2) Усе спаборніцтвы – за кошт бацькоў. Прыкладная сумма, патрэбная для ўдзелу ў беларускіх спаборніцтвах 300 тысяч.
На што пойдуць грошы? На білеты ў горад, дзе будзе адбывацца спаборніцтва, на ўваходныя білеты (прыкладна 30 тыс.), плата за ўдзел (20 тыс. з пары), на ежу і пражыванне.
3) Ўсе касцюмы таксама за кошт бацькоў. Прыкладны кошт бальных пантофляў 100 тысяч.
Кошты сукенкак для дзяўчынак вагаюцца ў залежнасці ад узроставай групы.
Для хлопца ўсе значна прасцей, але правіла таксама існуюць. Таму кошт бальнага танцавальнага касцюма можа вагацца ад 50 тысяч руб. да 1000 даляраў.
Але самае галоўнае – гэта жаданне дзяцей танцаваць! Гэта меркаванне іх трэнераў і бацькоў.
Дзе можна занімацца бальнымі танцамі дарослым?
У Гродне есць школы танцаў, якія навучаюць дарослых людзей амаль з пачатковага ўзроўня.
>
Навучанне ў Школе танцаў для дарослых на базе клуба “Натхненне” каштуе 45 тысяч у месяц.
У Школе танцаў для дарослых на базе клуба “Грацыя” – 30 тысяч у месяц.
Але гэтая Школа, магчыма, не будзе існаваць у наступным годзе. Праблема ў тым, што не хапае партнёраў мужчын (з гэтай праблемай сутыкаюцца не толькі аматаркі бальных танцаў, але і прафесійныя танцоркі).
Таксама існуюць Школы, якія навучаюць такім напрамкам, як сальса, бачата, мерэнге, аргентынскае танга, самба, румба, ча-ча-ча і г.д.
Самба, румба, ча-ча-ча, джайв і пасадобль – гэта 5 танцаў, якія ўваходзяць у праграму лацінаамераканскіх танцаў (у спартыўных бальных танцах).
Сальса, бачата, мерэнге, аргентынскае танга і многія іншыя – гэта не бальныя, а сацыяльныя танцы.
У чым адрозненне паміж гэтымі кірункамі?
Бальныя танцы танчылі на балях, а сацыяльныя – на пляжах, дыскатэках, вечарынках.
Галоўнае ў бальных танцах – прыгажосць выканання. Галоўнае ў сацыяльным танцы – зносіны паміж партнёрамі і задавальненне ад сумеснага танца.
У бальных танцах выразныя звязкі і схемы, у сацыяльных націск кладзецца на імправізацыю.
Што паміж імі агульнага? І там і там танцуюць пары.
Яны дораць задавальненне ад музыкі, рухі і зносіны. Яны прыгожыя.
Дзе можна навучыцца сацыяльным танцам?
Школа танцаў “Сальса-Рыка” знаходзіцца на вуліцы Васілька,23.
Займацца можна з любога ўзросту. Заняткі 2 разы на тыдзень.
Калі вы з парай, то на 18.00. Без пары – 19.00.
Кошт заняткаў – 45 тысяч у месяц.
Школа танцаў на базе Ліцэя №1.
Няма абмежаванняў для ўзроста.
Абавязкова трэба прыходзіць з парай.
Заняткі 2 разы на тыдзень па 1.5-2 гадзіны.
За год вы навучыцеся 16 танцам.
Кошт – 50400 у месяц.
Школа танцаў па вуліцы Горкага,86 (Каледж легкай прамысловасці).
Есць некалькі варыянтаў заняткаў: 1 раз на тыдзень(35 тыс), 2 разы на тыдзень (60 тыс), 3 разы (80 тыс).
Пробны занятак – 15 тысяч.
Лацінскім танцам можна навучыцца і ў фітнес-клубе “Golden Step Class” па вуліцы Горкага,72 (Дом навукі і тэхнікі).
Адзін занятак каштуе 10 тысяч.
Абанемент на месяц – 8 заняткаў (60 тыс), 12 заняткаў (85 тыс), VIP – 115 тысяч.
Калі вы ўмееце гаварыць – вы ўмееце спяваць, калі вы ўмееце хадзіць – вы ўмееце танцаваць (Афрыканская прыказка).
Дык танцуйце ды атрымлівайце задавальненне!
Фота Ю.Іванюка