Ваня Пачывалаў: пра «Кошкино время» ды чалавечую адзіноту

|

Запісаць, аднак, першы альбом пад назвай «Кошкино время» атрымалася ў іх толькі нядаўна.

 

Пра тое, што гэта за «кошкино время», як запісваўся альбом, і пра тое, што ўвесь час «круціцца» у галаве распавёў «Твайму стылю» лідэр гурта і аўтар песняў Ваня Пачывалаў.

 

– Дзе і як запісваўся альбом, хто ўдзельнічаў у яго запісе? 

 

– Альбом «Кошкино время» быў запісаны ў Ваўкавыску на студыі “Seventh Heaven Records”.

 

У запісе ўдзельнічалі я (вакал, гітара), Сяргей Броўкін (сола-гітара) і двое сесійных музыкаў.

 

Бас і барабаны прапісвалі менавіта яны. 

 

Чаму сесійных?

 

У гэтым горадзе не так шмат музыкаў. Большасць корчыць з сябе … уй ведае каго. 

 

У кожнага свае амбіцыі і прэтэнзіі. Сесіёншчыкі ж былі вельмі простымі ў зносінах людзьмі і, што самае галоўнае, выдатна ведалі сваю справу.

 

– Ты даўно спяваеш, але запіс атрымалася зрабіць толькі нядаўна. Чаму?

 

– Так, спяваю я ці спрабую спяваць, ужо адносна даўно.

 

Запіс альбома – гэта нейкае падвядзенне вынікаў ўсяго гэтага перыяду.

 

Плюс да ўсяго, песні прайшлі выпрабаванне часам і, у рэшце рэшт, склаліся ў альбом.

 

Прыемна мець на руках своеасаблівую справаздачу за ўсе гэтыя гады, а не смутныя ўспаміны аб рэдкіх выступах.

– У цябе шмат песняў. Па якім прынцыпе адбіралі матэрыял да альбому?

 

– У васьмі песнях на пласцінцы ў той ці іншай форме згадваецца час. Вось табе і альбом, вось табе “Кошкино время”!

 

– Альбом, на мой погляд, атрымаўся вельмі экзістэнцыйны. Наколькі самотны чалавек у сучасным свеце?

 

– Першапачаткова чалавек адзінокі на ўсе 100%.

 

А цяпер, калі ў кожным доме ёсць інтэрнэт, і чалавек, які «завіс» у сацыяльных сетках ды займеў там на дзвесце “сяброў” больш, самотным становіцца на 200 %.

 

– Ва ўмовах шалёна пульсуючага часу, інфармацыйнай атакі на нашыя мазгі і іншых «радасцяў» сённяшняга жыцця, ці хапае часу і цішыні, каб проста пасядзець ды падумаць аб вечным, папіць гарбату на кухні з сябрамі за будзённай гутаркай?

 

– Толькі ты сам распараджаешся сваёй цішынёй і часам.

 

– У сучасным жыцці ўсё вельмі практычна і, здавалася б, гранічна выразна.

Мы ўсе прадумваем, падлічваем, ведаем (або спрабуем верыць у тое, што ведаем), што з намі будзе заўтра, праз месяц, праз год.

Мы беспярэчна верым у тыя каштоўнасці, якія нам ўкладаюць у галаву тэлевізар і інтэрнэт.

Мы пакланяемся так званым «паспяховым людзям» з двума катэджамі і трыма аўтамабілямі. Не адчуваеш падмены паняццяў?

 

align=”left” >- Абсалютна не ўмею пралічваць і прадумваць. Што да падмены каштоўнасцяў …

 

Ведаеш, я так не думаю. Кожны бачыць тое, што хоча бачыць.

 

З аднаго боку, у мяне ёсць знаёмыя ўладальнікі шыкоўных машын і іншага …

 

Але яны спакойна цябе падкінуць да Мінска, а то і да Крыму, калі ты будзеш «стопіць» на трасе і калі вам будзе па шляху.

 

З іншага боку, мае сябры тройчы чыхаць хацелі б на тры аўтамабілі і дом за горадам.

 

І я ведаю, што гэта не пазёрства з іх боку.

 

 

 

 

Гэта закладзена ў іх пры нараджэнні і сядзіць дзесьці глыбока ўнутры. Сапраўднае і каштоўнае.

 

– Аднак на фоне «жалезабетоннага» спажывецкага «раю», рамантыкі выглядаюць гэтакімі дурылкамі. Не пра гэта ты спяваеш ў сваёй песні «Сёння жудасны галалёд»?

 

– Вось-вось. Пра іх, вядома, песня.

 

Пра людзей, якія распараджаюцца сваёй цішынёй і часам.

 

Ведаюць пра нейкую абсурднасць таго, што адбываецца навокал, і таму становяцца больш вольнымі па жыцці.

 

– Такія вечныя паняцці, як «свабода» або «любоў» не купіш. Як, напрыклад, растлумачыць людзям, што трэба быць абачлівымі, спагадлівымі, рабіць дабро, калі ўсё гэта не купіш – не прадасі, і ніякай выгады не атрымаеш?

 

– Навучыць быць абачлівымі, спагадлівымі, рабіць дабро нельга.

 

Ужо ў пясочніцы відаць, хто паскуднік, а хто біцца ніколі не палезе.

 

Чалавек нараджаецца з наборам тых ці іншых якасцяў і ідзе з імі па жыцці.

 

Аднаму і ў галаву не прыйдзе нешта рабіць дзеля патаемнай выгоды.

 

Ён будзе рабіць дабро інтуітыўна.

 

Іншы ўсё прадумае: калі ўсміхнуцца, каму ручку падаць і г.д.

 

У жыцці чалавека можа нешта адбыцца, ўразіць ці “ускалыхнуць” яго, і тады ён каардынальна зменіцца не толькі ва ўчынках, але і ў сваіх думках!

 

– Людзі часта кажуць: “Свет несправядлівы!» Але ці не ад таго гэта, што ўсім пофіг на тое, што адбываецца вакол: з тваім суседам, тваім горадам, тваёй краінай?

 

– Людзі кажуць так, таму што яны адзінокія ў гэтым свеце, як ні круці, на 100%.

 

Бывае, што-небудзь здарыцца, і так пагана на душы!


Сядзіш і думаеш, што шар зямны абавязаны ў такія хвіліны спыніцца і ўсе павінны звярнуць на цябе ўвагу. А ніфіга! Усё круціцца далей.

 

Ёсць, вядома, сябры, якім можна патэлефанаваць ці яны патэлефануюць табе, але …

 

– Ты не лічыш, што задача чалавека мастацтва – паэта, музыканта, мастака – прабіцца праз сцяну грамадскага цынізму і абыякавасці?

 

– Я думаю, задача кожнага чалавека займацца сваёй справай.

 

Муляр павінен ўзводзіць сцены, мастак павінен вешаць на іх свае палотны.

 

Куды будуць глядзець людзі: на сцяну або на палотны – гэта ўжо іх справа.

 

– Вернемся да альбома. У «інтра», якое і паслужыла, як разумею, назвай альбома, ты выкарыстоўваеш дыялог з кінафільма. Што гэта за стужка?

 

– Фільм “Весенние перевёртыши” (СССР, 1974 год).

 

У ім вы не знойдзеце гэтага дыялогу. Мы асобна рэзалі аўдыёдарожку.

 

– «Чырвонай лініяй» праз альбом, як мне здаецца, праходзяць твае развагі не толькі пра час, але і пра месца чалавека ў прасторы Сусвету. Карыстаючыся словамі з тэксту тваёй песні, «человек – это прямоугольная рамка на гвоздике Земли»?

 

Не …Усё сканчаецца прастакутнай рамкай на цвячку Зямлі!

 

– На фініш размовы – крыху прозы. Калі плануеце выдаваць альбом?Што з канцэртамі? Якія бліжэйшыя планы?

 

– Фактычна альбом выдадзены і выкладзены ў сеткі.

 

Я б хацеў надрукаваць пару дзесяткаў копій і раздаць тым, каму лічу патрэбным.

 

Паступаюць прапановы выступіць у іншых гарадах, але пакуль ёсць праблемы з пастаянным складам гурта.

 

Бліжэйшы выступ пройдзе ў Гродне, 16 красавіка ў акустыцы.