Міжнародны валанцёрскі летнік у палацы Агінскага

|

Да ўдзелу ў летніку запрашаецца моладзь ва ўзросце 17-30 гадоў.

Валанцёры да абеда будуць працаваць на тэрыторыі сядзібы (упарадкаванне, збіранне смецца, удзел у раскопках і г.д.), а ў другой палове дня іх чакае культурная праграма і навучальныя трэнінгі. Субота, нядзеля – выходныя.

Летнік у Залессі будзе працаваць з 13 да 26 ліпеня.

Адна з арганізатарак летніка Алена Радзівонава паведаміла “Твайму стылю”:

Летнікі у Залессі мы праводзім больш за 5 гадоў. У мінулым годзе не атрымалася, але сёлета пастараемся гэтую традыцыю аднавіць.

Валанцёры чысцілі, прыбіралі парк, пабудавалі мосцік, дапамагалі мясцовай школе.

Удзельнічаць у валанцёрскім летніку могуць не толькі беларусы, звычайна мы распаўсюджваем абвесткі ў Польшчы, у Расіі, аднак пакуль замежныя валанцёры летнікам цікавіліся, але да нас не прыязджалі, магчыма з-за таго, што мы забяспечваем валанцёраў толькі пражываннем і трохразовым харчаваннем на месцы, а выдаткі на дарогу яны павінны аплочваць самі.


Тыя, хто хоча паўдзельнічаць у валанцёрскім летніку “Замкі Беларусі” ў Залессі, за падрабязнай інфармацяй могуць звярнуцца ў Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” па тэлефоне (017) 237 48 57.

На фота: Сядзіба Агінскага ў Залессі