Лідская мука ў Афрыцы

|

З 2 да 8 красавіка мука розных гатункаў і поўфабрыкаты мучных вырабаў лідскай вытворчасці будуць экспанавацца разам з прадукцыяй іншых беларускіх вытворцаў. Праз удзел у выставе Лідскае прадпрыемства спадзяецца выйсці на новыя рынкі збыту, у тым ліку ў Афрыцы. У студзені беларускія пакупнікі абралі лідскую муку прадуктам года. Паглядзім, ці спадабаецца яна афрыканскім гападыням.