Пісанкі-васкаванкі навучаць рабіць у Гродне
– На Гродзеншчыне здаўна займаліся дэкарыраваннем велікодных яек, – каментуе падзею Рэната Дзем’янчук, намесніца страшыні СПБ па справах культуры, – мы хочам адрадзіць традыцыю вырабу велікодных яек, якая, на жаль, адыходзіць у нябыт.
У праграме занятку – гісторыя, тэхналогія і выраб “пісанкі” на сырым альбо вараным яйку.
Сваім майстэрствам падзеліцца Станіслаў Муліца, старшыня “Таварыства народных майстроў” пры СПБ.
Да удзелу запрошаны свецкія і духоўныя асобы, каторыя працуюць з дзецьмі ў школах, садках, гуртках, пры касцёлах.
Бліжэй да Вялікадня будзе арганізаваны конкурс пісанак, дзе дарослыя разам са сваімі выхаванцамі прадэмаструюць валоданне тэхнікай бацікавання.
Фота з сайта cpp.ru.com