“Вернісаж” выкладчыкаў Гродзенскага каледжа мастацтваў
“Вернісаж” ладзіцца да 20-годдзя адкрыцця ў каледжы мастацтваў спецыяльнасці “Дызайн”.
Сярод удзельнікаў – сябры Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў Беларусі У. Казакоў, Н.Бандарчук, С.Асапрылка, Ж.Чыстая, М.Чураба, А.Бабенкаў, С.Пятроўскі, І.Аўтухова.
Іх творы захоўваюцца не толькі ў прыватных калекцыях, але і ў музейных зборах.
Адкрыццё выставы – у 17 гадзін.
Вернісаж у выставачнай зале па вул.Ажэшкі, 38 працягнецца да 17 красавіка.