Гродзенцаў праверылі на “Пульмаскане”

|

Як распавяла “Твайму стылю” Алена Русіновіч, старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі беларускага таварыства “Чырвоны крыж”, у акцыі, якая ўчора прайшла ў Гродне, прыняло удзел больш за 80 чалавек.

 

Яны бясплатна прайшлі флюраграфічнае абследаванне на “Пульмаскане”, які быў усталяваны непадалёк кінатэатра “Космас”.

 

Студэнты – валанцёры раздалі 4.000 лістовак і столькі ж календароў, прысвечаных праблеме захворвання на сухоты.

 

На дадзены момант у Гродзенскай вобласці амаль паўтары тысячы чалавек хворыя на сухоты. Толькі за 2010 год выяўлена 100 новых выпадкаў, з іх 85% падчас флюраграфічнага абследавання.