14 гродзенскіх дзяцей сталі пераможцамі міжнароднага мастацкага конкурса
Адной з лепшых міжнароднае журы прызнала калекцыю з 35 твораў вучняў Гродзенскай дзіцячай мастацкай школы.
Малюнкі 14 школьнікаў атрымалі ўзнагароды.
Дыпломам 3 ступені ўзнагароджана Наста Роўба, дыпломы атрымалі Юля Зайка і Вера Пехава.
Марыі Бобрык, Артэмію Бубену, Алене Дзямідзе, Наталлі Калюце, Міхаілу Кіевіцкаму, Ягору Кучэйцы, Насце Хомчык уручаны падзякі.
Наталля Канаплёва, Вольга Здановіч, Аліна Такмакова і Наста Усцілка адзначаны дыпломамі ўдзельнікаў конкурса.