Хакеісты “Нёмана” перамаглі “Юнацтва”
Пасля крыўднай паразы ў нядзелю (нагадаем, што гарадзенцы вялі ў ліку 3-0, але ў выніку саступілі 3-4) учарайшняя сустрэча каманд магла стаць апошняй у фінальнай серыі да чатырох перамог.
Ход сустрэчы працяглы час не дадаваў аптымізму гарадзенскім заўзятарам хакею.
Госці вялі ў ліку 3-1, але гэтым разам волю да перамогі праявілі гаспадары, якія спачатку параўнялі лік, а затым і вырвалі перамогу.
На 82-й хвіліне трапным кідком вызначыўся Дзмітрый Дудзік.
>
Лік у серыі стаў 3-1 на карысць “Юнацтва”.
Цяпер каманды працягнуць спаборнічаць паміж сабой у Мінску.
30 сакавіка ў 19.00 “Нёман” і “Юнацтва” згуляюць на 15-тысячнай “Мінск-Арэне”.
Нагадаем, што гарадзенскія заўзятары яшчэ перад пачаткам серыі дамагаліся пераносу гульняў у Мінску з катка ў парку імя Горкага, разлічанага на 800 месцаў у больш прасторную лядовую арэну.
Фота Яраслава Ванюкевіча