У Андрэя Пачобута канфіскавалі “прыладу злачынства”

|

Як паведаміў Андрэй Пачобут “Твайму стылю”, арышт накладзены на пральную машыну, тэлевізар і трэнажор.

На ягоную думку, гэта зроблена на выпадак, калі пацярпелы А.Лукашэнка скарыстаецца правам на кампенсацыю маральнай шкоды.

Журналіст, якога вінавацяць у абразе прэзідэнта, збіраецца працягваць працу ў «Gazecie Wyborczej».

Адвакат папярэдзіў яго пра магчымасць накладання фінансавых караў.

Фота з сайта http://www.svaboda.org