Малітоўнае чуванне ў памяць Яна Паўла ІІ

|

Як распавёў кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, моладзевае чуванне распачнецца а 19 гадзіне ў Фарным касцёле.

 

Спачатку будзе адпраўлена св. Імша з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча.

 

Пасля ўдзельнікі чування адгавораць святы Ружанец – адну з улюбёных малітваў Яна Паўла ІІ і запаляць перад катэдрай знічкі.

 

Палаючыя ў вячэрняй цішы агеньчыкі будуць сімвалам таго, што моладзь памятае Вялікага Папу, які стаў духоўным Заступнікам для многіх з іх.

 

Малітоўныя чуванні моладзі, дэвізам якіх будуць словы Яна Паўла: “ Будучыня ў вашых руках і сэрцах”, будуць арганізаваны ў Фарным касцёле Ліды, ў святыні на Дзевятоўцы.

 

2 красавіка 2011 г. увесь Каталіцкі Касцёл ушануе памяць Яна Паўла ІІ, шостая гадавіна смерці якога прыпадае на гэты дзень. Кс. біскуп Аляксандар Кашкевіч заахвочвае ўсіх вернікаў далучыцца да супольнай малітвы.

 

Фота з сайта grodnensis.by