Алесь Пушкін прэзентуе аўтарскія шпакоўні ў Гродне

|

Як распавяла “Твайму Стылю” Марыся Мацко, уладальніца галерэі “Крыга”, Алесь Пушкін прывязе ў Гродна каля дзесятка карцін, а таксама прэзентуе свой праект “Беларуская шпакоўня”.

 

У свой час для яго мастак вырабіў больш за тры дзесяткі арыгінальных домікаў для шпакоў.

 

Палітычна некарэктныя шпакоўні “Для Драздоў” (залатая з гербам для элітнага пасёлку, дзе жывуць беларускія чыноўнікі вышэйшага класа) і дзве шпакоўні “Для аграгарадкоў” гарадзенцам не давядзецца ўбачыць.

 

Па словах Марысі Мацко, яна адмовілася ад “забароненых” шпакоўняў , каб пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў з боку ўладаў.

 

Фота з сайта svaboda.org