У Гродна абвешчаны ўсеагульны суботнік.
У абвестцы, змешчанай на сайце гродзенскага гарвыканкама, да суботніка заклікаюць далучыцца працоўныя калектывы, грамадскія і камерцыйныя структуры, прадпрымальнікаў, школьнікаў і студэнтаў.
Каардынаваць працу ўдзельнікаў суботніка мусіць адмыслова створаны гарадскі штаб і раённыя працоўныя групы.
Клопат пра добраўпарадкаванне роднага горада справа добрая. Але традыцыя правядзення суботнікаў на Вялікодныя святы бярэ пачатак з дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, калі такім чынам новая ўлада змагалася супраць “рэлігійных забабонаў”.