Футбольны “Нёман” згуляў унічыю з БАТЭ
Лік у сустрэчы ў сярэдзіне першага тайма адкурылі гаспадары – вызначыўся абаронца зборнай Беларусі Шытаў.
У самым канцы тайма гол у адказ трапным ударам галавой забіў абаронца “Нёмана” Павал Рыбак.
У другім тайме перавагай валодалі барысаўскія футбалісты, якія некалькі разоў мелі шансы павесці ў ліку.
Кожны раз, аднак, на іх шляху апынаўся Сяргей Чэрнік.
“Нёман” таксама гуляў годна. У самым канцы госці мелі 100% магчымасць вырваць перамогу: сам на сам з брамнікам БАТЭ вырваўся гарадзенскі паўабаронца Алег Страхановіч, але крыху замарудзіў з ударам і змарнаваў шанс.
Наступную сустрэчу чэмпіянату Беларусі гарадзенцы згуляюць на сваім стадыёне 6 красавіка супраць салігорскага “Шахцёра”.
Сёння салігорская каманда нечакана саступіла ў гасцёх жодзінскаму “Тарпеда” (0-1), які кіруе выхаванец гарадзенскага футбола Сяргей Гурэнка.
Пачатак гульні – у 18.00
2 красавіка. БАТЭ, Барысаў – “Нёман” 1:1
Фота Яраслава Ванюкевіча (з архіву ТС)