Учыніў аварыю, змяніў кола і з’ехаў
“Пежо” ад удару выляцеў у кювет і перакуліўся.
На шчасце, уся сям’я, якая ехала ў “Пежо”, была прышпіленая рамнямі бяспекі.
Таму наступствы аварыі аказаліся не такімі трагічнымі, як звычайна ў падобных выпадках.
Траўмы атрымаў падлетак, сын кіроўцы. Сам мужчына, ягоная жонка і яшчэ адзін сын істотна не пацярпелі.
Вінаватага ў здарэнні – маладога светлавалосага хлопца ў чырвонай куртцы – пасля сутыкнення бачылі ў вёсцы Агароднікі.
Там ён спыніўся, каб змяніць кола.
Хлопец быў за рулём мінівэна цёмна-сіняга альбо чорнага колеру, у якога пашкоджаная пярэдняя частка.
Міліцыя працуе з інфармацыяй, якая дапаможа знайсці вінаватага ў здарэнні і прапануе яму самому з’явіцца ў ДАІ.
Усіх, хто стаў сведкам ДТЗ альбо мае інфармацыю пра вінаватага ў здарэнні кіроўцу, Дзяржаўтаінспекцыя просіць пазваніць па тэлефонах 79 75 05 альбо 102.
Паводле http://gaigrodno.by