Ачысціць Гродна ад смецця за 7 хвілін

|

7 хвілін, лічаць у камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, любому чалавеку хопіць на тое, каб сабраць і выкінуць у сметніцу раскіданыя каля прыпынка паперкі, альбо сабраць смецце каля пад’езда, прыбраць побач з дзіцячай плацоўкай.

 

Намесніца старшыні камітэта Святлана Іванаўна Дзмітрыева:

– Мы хочам давесці да жыхароў Гродна, што, калі кожны чалавек прысвеціць 7 хвілін на прыборку смецця на той вуліцы, па якой штодня ходзіць, у двары, у парку, то і наш горад стане чыстым.

Не абавязкова палі і лясы прыбіраць, убачыў паперку, фанцік – падымі і кінь у сметніцу.

У гэтым годзе першы экалагічны дэсант адбыўся 30 сакавіка. 97 чалавек прыбіралі лесапарк у Пышках – вычысцілі 3 тоны 140 кг смецця.

 Заўтра зноў збіраем добраахвотнікаў на канцавым прыпынку аўтобуса №6 (Зелянбуд).

Студэнты-эколагі і супрацоўнікі нашага камітэта будуць прыбіраць лес, калі хто хоча далучыцца – збор у 9 гадзін.


Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя плануе зрабіць такія акцыі рэгулярнымі:

С.Дзмітрыева:

Як кватэру, працоўнае месца, так і горад трэба прыбіраць рэгулярна, інакш вынікаў не будзе.

Мы звярнуліся ў Аддзел адукацыі, каб яны распаўсюдзілі інфармацыю пра нашу акцыю.

Нам дапамагаюць студэнты. Ад учарашняга дня зноў пачаў працу экалагічны студэнцкі атрад, які будзе прыбіраць горад па пяць гадзін штодня.

 


Просмотреть Мусора.Больше.Нет в Гродно на карте большего размера