Хто заплоціць за рамонт?

|

У бліжэйшы час рамонтныя працы ў жылым сектары з бюджэтных сродкаў ажыццяўляцца не будуць.

Згодна з загадам кіраўніка аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, новыя рэканструкцыі за дзяржаўны кошт забараняюцца – дазволена скончыць толькі тыя працы, якія распачаліся раней , а іх хада патрабуе неадкладнага фінансавання з боку дзяржавы.

Усе бюджэтныя сродкі на Гродзеншчыне накіроўваюцца на падтрымку рэальнага сектара эканомікі: цяжкае становішча прамысловых прадпрыемстваў вымушае мясцовыя ўлады сканцэнтраваць увагу менавіта на іх працаздольнасьці і выплаце заробкаў працоўным.

Жыллёва-камунальная гаспадарка вобласці не ў стане забяспечыць неабходныя аб’ёмы рамонтных працаў, у сувязі з чым увага будзе сканцэнтравана выключна на будынках, якія патрабуюць неадкладнага капітальнага рамонту.

Радыё Рацыя

Фота з архіву “ТС”