Саюз палякаў на Беларусі адзначыць гадавіну Смаленскай трагедыі
Як распавяла “Твайму Стылю” Рэната Дзем’янчук, намесніца страшыні СПБ па справах культуры, урачыстасці, прысвечаныя ўшанаванню памяці ахвяраў абедзвюх трагедый, пройдуць у горадзе над Нёманам, а таксама іншых мясцінах Гродзеншчыны.
У нядзелю 10 красавіка ў Бернардынскім касцёле запланавана імша, затым адбудзецца ўскладанне кветак да Катынскага крыжа, што на Вайсковых могілках ў Гродне.
У іншых гарадах і мястэчках таксама адбудуцца жалобныя набажэнствы, у якіх прымуць удзел супрацоўнікі консульства РП ў Гродне.
Памяць ахвяраў Катынскай і Смаленскай трагедыі ўшануюць таксама ў Брэсце і Мінску.
Фота з сайта bas.racyja.com