Прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт Гродзенскай вобласці 445 мільярдаў
Як паведаміў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Міраслаў Сарасек, у мінулым годзе ад малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў выглядзе падаткаў у бюджэт трапіла 445 мільярдаў рублёў.
У 2009 годзе адлічэнні суб’ектаў малога бізнеса фармавалі 18,5% бюджэта вобласці, а 10 гадоў таму – меньш за 10%.
Па стане на 1 студзеня ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 6661 камерцыйная арганізацыя, 28635 тысяч прыватных прадпрымальнікаў, 195 аграсядзіб, 600 рамеснікаў.
Малым прадпрымальніцтвам займаецца каля 20% эканамічна актыўнага насельніцтва Гродзеншчыны.
Фота з сайта http://bolgradnews.blogspot.com