Польскія вучні пазнаёмяцца з замкамі Гродзеншчыны
Званне лаўрэатаў алімпіяды па беларускай мове атрымалі 5 ліцэістаў з Бельскага і Гайнаўскага Беларускіх ліцэяў.
Пераможцы наведаюць Беларусь 25-28 чэрвеня.
Асноўнай мэтай экскурсіі будзе знаёмства з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Гродзеншчыны, перад усім, замкамі.
Яе арганізацыю бярэ на сябе Пасольства Беларусі.
Алімпіяда па беларускай мове праводзіцца ў Польшчы з 1994г.
Арганізатары зазначаюць, што яе асноўнай мэтай з’яўляецца распаўсюджванне ведаў пра беларускую мову, літаратуру, культуру, фальклор.
У мінулым годзе лаўрэаты алімпіяды беларускай мовы ездзілі на экскурсію ў Брэст і Нясвіж.