Дзве выставы Андрэя Лянкевіча адкрыліся на Падляшшы

|

Творы маладога беларускага фатографа, які паходзіць з Гродна, з першага красавіка дэманструюцца ў беластоцкім Цэнтры імя Заменгофа, а з другога – у Цэнтры інфармацыі і прамоцыі беларускай культуры ў вёсцы Шчыты-Дзенцялова пад Беластокам.

 

На беластоцкай выставе, якую аўтар прысвяціў пераследаваным беларускім журналістам, можна паглядзець здымкі з праекта “Паганства” і дзве мультымедыйныя прэзентацыі, а таксама набыць альбом фотаздымкаў Андрэя Лянкевіча.

 

Выставу ў вёсцы Шчыты-Дзенцялова  ладзіць Саюз Беларускай Моладзі. Тут гледачы ўбачаць праект фатаграфа, які тычыцца беларускай меншасці ў Польшчы.

 

Як кажа сам Андрэй Лянкевіч, ён зацікавіўся гэтай тэмай, калі зразумеў, што польскія беларусы не толькі дыяспара, але робяць вялікі ўнёсак у беларускую культуру.

 

Фатограф марыць аб тым, каб гэты праект таксама ўвасобіўся ў  кнігу.

 

Фота з сайта http://www.gazetaby.com