Тры месяцы пасля 19 снежня: прэзентацыя Arche у Гродне
Нумар цалкам прысвечаны падзеям 19-снежня, тэматычны ахоп якога атрымаўся вельмі шырокім.
На прэзентацыю і меркаваную дыскусію пасля падзей 19 снежня прыйшло каля 50 чалавек.
Першым з запрошаных гасцей выступіў сацыял-дэмакрат Анатолій Сідарэвіч з пытаннем “Гісторыя беларускага руху”.
На яго думку, такая гісторыя яшчэ не выдадзена і мае падрыхтоўчы характар.
Пасля сваё бачанне падзеі выказаў галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў – ён распавёў пра свае прыгоды ў дзень 19 снежня і даў сваю ацэнку выбарам.
Адзін з аўтараў часопіса, журналіст Андрэй Пачобут, не меў магчымасці прысутнічаць у сувязі з папярэднім затрыманнем за парушэнне падпіскі аб нявыездзе. Гэта ўжо трэцяя гучная справа гарадзенцаў за абразу прэзідэнта.
У часопісе надрукаваны артыкулы гарадзенцаў Анатоля Сідарэвіча, Андрэя Пачобута, Яна Лялевіча, Аляксандра Лялікава.
Больш падрабязны матэрыял аб прэзентацыі і дыскусіі, прысвечанай падзеям 19 снежня, чытайце ў “Тваім Стылі” бліжэйшым часам.
alt=”Прэзентацыя Архэ” >
Здымкі Касі Красуцкай