Ва ўчарашнім тэракце ў Мінску пацярпеў лідчук

|

Яскель Андрэй Станіслававіч, 1989 года нараджэння, прапапісаны ў Лідзе па вуліцы Гастэла.

Пра гэта паведаміў tutgrodno.com.

У цяжкім стане хлопец знаходзіцца ў Мінскай абласной бальніцы. Тэлефон для даведак – 265 21 41.

 

Па апошніх звестках ахвярамі тэракта сталі 12 чалавек. 157 пацярпелых шпіталізаваны, 26 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

 

Паводле сведчанняў відавочцаў міліцыя склала фотаробаты двух мужчын – магчымых выканаўцаў тэракта.

Самаробнае выбуховае прыстасаванне па папярэдніх звестках было схавана ў вялікай спартовай сумцы пакінутай каля лавы на пероне і прыведзена ў дзеянне дыстанцыйна.

 

На фота: З учарашняга вечара людзі прыносяць да ўваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая” жывыя кветкі і свечкі

Фота з сайта http://euroradio.by