“Гродна-93” змагаецца за выхад у фінал
У першых двух сустрэчах з тамтэйшым баскетбольным клубам гарадзенская каманда на сваёй пляцоўцы падзяліла перамогі.
8 красавіка гарадзенцы перамаглі з лікам 98-82, а ў суботу саступілі 77-86.
Лік у паўфінальнай серыі, якая доўжыцца да трох перамог аднаго з супернікаў, зараз 1-1.
У выпадку, калі і ў Асіповічах каманды выйграюць па аднаму разу, рашаючая пятая гульня пройдзе ў Гродне.
У фінале пераможца пары згуляе з пераможцам пары “Мінск-2006” – “Сож” (Гомель).
Фота Яраслава Ванюкевіча