У бліжэйшыя дні ў Гродне захаваецца неўстойлівае надвор’е з ападкамі і парывістым ветрам
У Гродне каля Румлёўскага парку вецер паваліў вялізнае дрэва, якое пашкодзіла Audi Q7.
>
У двары дома па завулку Парахавым вярба ўпала на дзіцячую пляцоўку (на здымку ўверсе).
А ў Скідзелі парывы ветру пававалілі цэннік на паліва.
На шчасце, у гэтых выпадках абышлося без ахвяраў.
У выніку моцнага ветру на Гарадзеншчыне без свету на нейкі час заставаліся 236 населеных пунктаў.
Шмат дзе былі пашкоджаны дарожныя знакі і святлафоры.
Як паведамляюць сіноптыкі, у бліжэйшыя дні надвор’е ў Гродне не зменіцца.
Фота: fotogrodno.net